Беларуская Служба

Пагадненне ЕС з краінамі «Меркасур»  адкрывае магчымасці для экспарту польскіх яблыкаў

20.01.2026 11:44
17 студзеня ў Парагваі было падпісанае гандлёвае пагадненне паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Паўднёвай Амерыкі, так званага саюзу «Меркасур».
Яблыкі955169/pixabay.com/CC0

Эксперты лічаць, што пагадненне не павінна ўяўляць пагрозы для польскіх вытворцаў яблыкаў, наадварот, падпісанне дакумента можа адкрыць новыя магчымасці экспарту польскіх яблыкаў, асабліва на вялікі бразільскі рынак.

«Пагадненне Еўрапейскага Саюза і «Меркасур» зʼяўляецца нейтральным для польскай садаводчай прамысловасці», ацэньвае старшыня Польскай —

—Мы дабіліся таго, што пагадненне не прадугледжвае ніякіх льгот для імпарту яблыкаў і іншай садавіны нашай кліматычнай зоны з краін «Меркасур», не будзе ні бязмытных кантынгентаў, ні зніжэння тарыфаў. У гэтым плане гэтае пагадненне для Польшчы нейтральнае і не нясе ніякай эканамічнай небяспекі.

Малішэўскі адзначае, што пагадненне паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі «Меркасур» дае шанцы на экспарт польскіх яблыкаў, асабліва на бразільскі рынак.

— Ужо некалькі гадоў мы назіраем павелічэнне экспарту яблыкаў з Еўрапейскага Саюза ў краіны «Меркасур», у тым ліку ў Бразілію. За апошнія 15 гадоў экспарт павялічыўся ў некалькі разоў. Калі раней экспарт складаў некалькі тысяч тон у год, то сёння набліжаецца да 100 тысяч тон у год. У сувязі з гэтым, мы бачым магчымасці для продажу польскіх яблыкаў на гэтых рынках, асабліва ў Бразіліі. Польшча ўжо некалькі гадоў спрабуе прадаваць свае яблыкі ў Бразілію, аднак, пакуль, дазволена гэта італьянцам, іспанцам і партугальцам, палякам -  не. Пагадненне аб экспарце польскіх яблыкаў у Бразілію было б вялікім поспехам польскай садаводчай прамысловасці.

Краіны «Меркасур», у тым ліку Бразілія і Аргенціна, самыя буйныя вытворцы яблык у Паднёвай Амерыцы, не ўяўляюць пагрозы для польскіх садаводаў, запэўніваюць эксперты. Вытворчасць гэтых краін недастатковая для экспарту за межы кантынента.

Іншай краінай Паўднёвай Амерыкі, куды экспартуюцца польскія яблыкі, зʼяўляецца Калумбія. Гэтая дзяржава не належыць у «Меркасур». Ужо некалькі гадоў экспарт польскіх яблык у Калумбію перавышае 5000 тон і пастаянна расце.

Да краін «Меркасур» адносяцца Аргенціна, Бразілія, Уругвай, Парагвай і Балівія.

ПР1 /яс